Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну прыбылі францускія жандары — дапамагчы расьсьледаваць ваенныя злачынствы Расеі


Акцыя памяці ўкраінскіх жаўнераў, забітых расейцамі. Львоў, 5 красавіка 2022
Акцыя памяці ўкраінскіх жаўнераў, забітых расейцамі. Львоў, 5 красавіка 2022

Амбасадар Францыі ва Ўкраіне Эцьен дэ Пансэн паведаміў, што ў Львоў прыбыла група францускіх жандараў, каб дапамагчы расьсьледаваць ваенныя злачынствы расейскай арміі.

«Мы з гонарам вітаем у Львове атрад тэхнічных і навуковых жандараў, якія прыбылі дапамагчы сваім украінскім калегам у расьсьледаваньні ваенных злачынстваў, учыненых вакол Кіева», – напісаў Эцьен дэ Пансэн на сваёй старонцы ў Twitter 11 красавіка.

Францыя стала першай краінай, якая аказвае такую дапамогу Ўкраіне. Заўтра францускія экспэрты пачынаюць сваю працу.

Расейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласьці. Калі Ўкраіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае зьнішчэньне мірнага насельніцтва. У першую чаргу гаворка ідзе пра Бучу, дзе, паводле папярэдніх ацэнак, загінулі ня менш за 400 грамадзян. Агулам у Кіеўскай вобласьці ўжо знайшлі целы больш як1200 забітых цывільных асоб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG