Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон і Лё Пэн выходзяць у другі тур выбараў прэзыдэнта Францыі

абноўлена

Дзейны прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прадстаўніца вельмі правага «Нацыянальнага аб’яднаньня» Марын Лё Пэн выходзяць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.

Такія дадзеыя экзыт-полаў, апублікаваныя пасьля закрыцьця выбарчых участкаў а 21:00 менскага часу.

Усяго апублікавалі вынікі чатырох апытаньняў. Згодна зь імі, Макрон набірае ад 28 да 29,5 працэнта галасоў, Лё Пэн ад 23 да 24,5.

На трэцім месцы вельмі левы кандыдат Жан-Люк Меляншон з вынікам каля 20 працэнтаў. Назіральнікі адзначаюць, што ад яго пазыцыі перад другім турам шмат будзе залежаць.

Чацьвёртае месца ў нацыянал-папуліста Эрыка Зэмура, ён, як і чакалася, падтрымаў Лё Пэн. Праваліліся кандыдаты ад «сыстэмных» партый — правацэнтрысцкіх рэспубліканцаў і сацыялістаў. Валеры Пэкрэс і Ан Ідальга заявілі аб тым, што падтрымліваюць Макрона, каб не дапусьціць «экстрэмістаў» да ўлады.

Вынікі выбараў шмат у чым нагадваюць вынікі галасаваньня 5 гадоў таму, калі ў другі тур таксама выйшлі Макрон і Лё Пэн. Тады будучы прэзыдэнт атрымаў у другім туры ўпэўненую перамогу. Цяпер, паводле прагнозаў сацыёлягаў, барацьба будзе больш упартай.

  • Як адзначае Францускае міжнароднае радыё, прэзыдэнцтва палітыка-цэнтрыста Эманюэля Макрона, які ўпершыню быў выбраны кіраўніком дзяржавы ў 39 гадоў і стаў самым маладым кандыдатам і на сёлетніх выбарах, прайшло ва ўмовах вострых унутраных і сусьветных крызісаў. Сярод іх указаны сацыяльныя пратэсты «жоўтых камізэлек», забастоўкі супраць радыкальнай пэнсійнай рэформы, пандэмія каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 і вайна Расеі супраць Украіны.
  • Макрон афіцыйна аб’явіў аб вылучэньні сваёй кандыдатуры на другі тэрмін толькі 3 сакавіка, менш чым за 40 дзён да першага туру выбараў прэзыдэнта. Ён заявіў, што ня можа весьці кампанію «так, як бы гэтага хацеў». Макрон таксама адмовіўся ад удзелу ў прамых дэбатах зь іншымі кандыдатамі, спаслаўшыся на занятасьць і напружаны графік.
  • Associated Press паказвае на зьніжэнне рэйтынгу Макрона за апошні час на фоне высокай інфляцыі і росту цэн на прадукты, бэнзін і іншыя віды паліва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG