Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як прыстойны чалавек, я не магу маўчаць». Падзеі і дыялёгі першага дня суду над хірургам Андрэем Любецкім


Belarus - Andrey Lyubetski, undated
Belarus - Andrey Lyubetski, undated

Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні ў Менску і быў валянтэрам каля Акрэсьціна, абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

7 красавіка пачаўся суд над вядомым хірургам, палітвязьнем Андрэем Любецкім. Справу разглядае судзьдзя Сьвятлана Чарапанава. Праваабарончы цэнтар «Вясна» напісаў аб тым, што Любецкі казаў на першым пасяджэньні.

  • «У нас, у мяне не было іншай магчымасьці выказаць сваю пазыцыю, акрамя як выйсьці, сказаць і паказаць: „Нас шмат. Паслухайце нас“»;
  • «Як прыстойны чалавек — гэта не залежыць ад пасады, — я не магу маўчаць. Таму я выказаўся»;
  • «Што тычыцца абраз: я абражаў, але гэта былі эмоцыі пасьля пэўных падзей. Гаворка ідзе аб забойстве Рамана Бандарэнкі».

«Але ёсьць людзі, якія думаюць інакш, — не пагадзілася судзьдзя.— І іх вельмі шмат. Забойства! Вы такія словы ўжываеце — і вы ў гэта верыце. Гатовыя апусьціцца да абразаў вышэйшых чыноў улады».

«Я вельмі шмат разоў чуў абразы з боку вышэйшых чыноў улады ў дачыненьні народа»,— адказаў на гэта палітвязень.

З адным з гледачоў на працэсе ў судзьдзі адбылася спрэчка, вынікам якой стала выдаленьне чалавека з залі.

— Міліцыя будзе патрэбная заўсёды, пры любой уладзе. Грош цана гэтым супрацоўнікам міліцыі, якія ня будуць абараняць сваю ўладу, — сказала Чарапанава.

— Міліцыя народ абараняць павінна, — адказаў слухач у залі.

— Устаньце, выйдзіце! Камэнтаваць свае словы я нікому не дазваляла.

У чым вінавацяць Андрэя Любецкага?

Згодна з вэрсіяй сьледзтва, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэньні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказаньню мэдычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і членам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеяньняў».

Дзеяньні Андрэя Любецкага кваліфікаваныя па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, спалучаных зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту);
  • ч.1 арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці);
  • ст. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў);
  • ч.1,2 ст. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG