Нашаніўцаў перавялі ў калёніі
Палітвязьня Андрэя Скурко перавялі ў Магілёў. Аб гэтым паведаміла ягоная жонка Паліна ў фэйсбуку.
Таксама перавялі ў калёніі і другога фігуранта справы, Ягора Марціновіча. Ён таксама будзе адбываць пакараньне ў Магілёве.
Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэклямы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры).
Прысуд агучылі 15 сакавіка. Судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч вынесла вырак: Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года зьняволеньня, як і прасіла пракуратура.