Кіраўнік Bellingcat Хрыста Грозеў ня лічыць высокай імавернасьць выкарыстаньня ядзернай зброі расейскімі войскамі. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію расейскай службе ВВС.
Ён лічыць малаверагодным, што Пуцін аддасьць загад аб прымяненьні ядзернай зброі супраць Украіны. На яго думку, Пуцін ведае, што яго загад можа не выконвацца.
«Пуцін не аддасьць загад аб прымяненьні ядзернай зброі, калі ён ня ўпэўнены, што загад будзе выкананы. Апошнія тыдні паказалі, што вялікая колькасьць афіцэраў не гатовая выконваць такія загады. Тое, што ён будзе сумнявацца, паменшыць рызыку такога рашэньня», — сказаў Грозеў.