Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскі: «Захоўваньне амэрыканскай ядзернай зброі ў Польшчы значна ўзмацніла б стрымліваньне Масквы»


Яраслаў Качыньскі
Яраслаў Качыньскі

Намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы і лідэр кіроўнай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі расказаў нямецкаму выданьню «Welt am Sonntag» пра ўмовы разьмяшчэньня ядзернай зброі ў краіне.

На пытаньне выданьня аб магчымасьці разьмяшчэньня амэрыканскай тактычнай ядзернай зброі на ўсходзе Польшчы, якая ў выпадку крызісу можа быць скінута зьнішчальнікамі краіны ў цеснай каардынацыі з Вашынгтонам, Качыньскі адказаў:

«Калі мая партыя „Права і справядлівасьць“ была яшчэ ў апазыцыі, я неяк абмяркоўваў такую ідэю з амэрыканскімі сэнатарамі. Тады яны думалі, што гэта магчыма. Калі б амэрыканцы папрасілі нас захоўваць амэрыканскую ядзерную зброю ў Польшчы, мы былі б адкрытыя для гэтага. Гэта значна ўзмацніла б стрымліваньне Масквы», — расказаў ён.

Яраслаў Качыньскі патлумачыў, што цяпер гэтае пытаньне нават не абмяркоўваецца, але ў будучыні такая неабходнасьць можа ўзьнікнуць.

«На гэты момант гэтае пытаньне не ўзьнікае, але неўзабаве гэта можа зьмяніцца. Ініцыятыва павінна зыходзіць ад амэрыканцаў. У прынцыпе, аднак, ёсьць сэнс распаўсюдзіць сумеснае выкарыстаньне ядзернай зброі на ўсходні флянг», — сказаў палітык.

Качыньскі выказаўся і за разьмяшчэньне Аб’яднанага камандаваньня войскамі NATO ў Польшчы:

«Гэта дало б Маскве выразны сыгнал аб тым, што кіраўніцтва NATO цяпер прысутнічае і на Ўсходзе. Гэта будзе часткай перамоваў, якія цяпер праходзяць у Паўночнаатлянтычным зьвязе», — адзначыў лідэр ПіС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG