Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі журналіста Яўгена Ляўковіча па падазрэньні ў «дыскрэдытацыі арміі»


Яўген Ляўковіч
Яўген Ляўковіч

У Маскве ўвечары 8 красавіка па падазрэньні ў «дыскрэдытацыі арміі» затрыманы журналіст Яўген Ляўковіч. Ён супрацоўнічае з расейскай службай Радыё Свабода.

Як паведаміў сам Ляўковіч, паліцыя прыйшла да яго дадому. «Затрыманы па артыкуле „публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстаньня ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі ў мэтах абароны інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі і яе грамадзян, падтрыманьня міжнароднага міру і бясьпекі або выкананьня дзяржаўнымі органамі Расейскай Фэдэрацыі сваіх паўнамоцтваў у названых мэтах“», — напісаў у фэйсбуку журналіст, якога вязуць у аддзел унутраных спраў праз усю Маскву. З чым менавіта зьвязаныя абвінавачаньні, пакуль невядома.

У Расеі адміністрацыйны артыкул аб дыскрэдытацыі быў уведзены пасьля расейскага збройнага ўварваньня ва Ўкраіну. Паводле яго людзям пагражае штраф. У выпадку паўторнага парушэньня па гэтым артыкуле могуць распачаць крымінальную справу з пакараньнем да трох гадоў пазбаўленьня волі. Па адміністрацыйным артыкуле штрафы былі прысуджаныя дзясяткам людзей, у тым ліку за плякаты ці допісы з патрабаваньнем міру.

У расейскі Крымінальны кодэкс пасьля пачатку вайны быў уведзены і артыкул аб так званых фэйках пра войска. Па ім таксама распачалі дзясяткі спраў, у тым ліку супраць журналіста з Кемерава Андрэя Навашова, які супрацоўнічае з Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG