Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урсуля фон дэр Ляен і Жузэп Бурэль цягніком едуць у Кіеў, каб сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім


Урсуля фон дэр Ляен і Жузэп Бурэль
Урсуля фон дэр Ляен і Жузэп Бурэль

Старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль прыбудуць 8 красавіка ў Кіеў для сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Яны едуць цягніком — у ноч на пятніцу выехалі з польскага прымежнага гораду Пшэмысль, паведамляе Deutsche Welle.

Бурэль разьмясьціў фота з паездкі падпісаўшы яго «На шляху да Кіева».

Ляен і Барэль стануць самымі высокапастаўленымі заходнімі чыноўнікамі, якія наведаюць Украіну з пачатку вайны. У склад эўрапейскай дэлегацыі таксама ўваходзяць прэм’ер-міністар Славакіі Эдуард Хегер і шэраг эўрапарлямэнтароў.

У сярэдзіне сакавіка Ўкраіну для сустрэчы зь Зяленскім наведвалі прэмʼеры Польшчы, Чэхіі і Славеніі. Сам Зяленскі днямі запрашаў ва Ўкраіну былых лідэраў Нямеччыны і Францыі Ангелу Меркель і Нікаля Сарказі — каб, паводле Зяленскага, «прадэманстраваць, да чаго прывяла іх палітыка саступак у адносінах да Расеі».

Пасьля візыту ў Кіеў Ляен 9 красавіка вернецца ў Варшаву на канфэрэнцыю донараў Stand Up For Ukraine, якая праводзіцца з мэтай збору сродкаў для ўкраінскіх уцекачоў. Канфэрэнцыю склікалі па ініцыятыве кіраўніка Эўракамісіі, а таксама прэмʼер-міністра Канады Джастына Трудо. У польскі Пшэмысль працягваюць прыбываць украінскія ўцекачы, у асобныя дні іх колькасьць, паводле зьвестак dpa, дасягала 100 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG