На яго афіцыйным сайце паведамляецца, што дакумэнт «скіраваны на абарону нацыянальных суб’ектаў гаспадараньня ад сьпісаньня зь іх рахункаў сродкаў па патрабаваньнях рэзыдэнтаў замежных дзяржаў, якія ўчыняюць у адносінах да беларускіх юрыдычных або фізычных асоб недружалюбныя дзеяньні».
Указ прыпыняе выкананьне дакумэнтаў, вынесеных на карысьць такіх рэзыдэнтаў. Акрамя таго, уводзіцца абавязак банкаў і іншых фінансавых арганізацый самастойна адмаўляць у прыёме плацёжных патрабаваньняў па выканаўчых дакумэнтах, якія падаюцца гэтымі рэзыдэнтамі, бяз згоды платніка.