Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі чарговы раз мяняюць правілы валютных апэрацыяў


Сярод іх — перагляд лімітаў па зьняцьці даляраў і эўра з картак, а таксама камісіі за безнаяўны пералік валюты з рахункаў іншых беларускіх банкаў

Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.io.

  • З 1 красавіка «АшчадБанк (Беларусь)» павялічыў сутачныя ліміты на зьняцьце наяўнай валюты па картах да 5000 даляраў і эўра ў месяц у эквіваленце па картках узроўню Gold і вышэй, па картах узроўню «стандарт» ліміт паднялі да 4000 даляраў у месяц. Раней дзейнічалі ліміты па 400 даляраў у месяц.
  • Таксама гэты банк павялічыў ліміт па зьняцьці даляраў і эўра з разьліковых рахункаў у валюце. Яго паднялі да 10 000 даляраў і 5000 эўра за месяц.
  • «Белгазпрамбанк» з 5 красавіка падняў ліміты па зьняцьці наяўнай валюты з картак да 1000 даляраў у эквіваленце за суткі або 5000 даляраў за месяц.
  • «БелЗьнешэканомбанк» з 4 красавіка зьнізіў ліміты выдачы наяўнай валюты па картках, якія выпушчаныя для валютных рахункаў. Сутачны ліміт цяпер складае 500 даляраў ці эўра, а месячны — 5000 даляраў ці эўра. Што тычыцца сутачнага ліміту, то з 2 сакавіка яго паніжалі да 1000 даляраў ці эўра.

Якія яшчэ валютныя навацыі ўвялі банкі

  • «Беларускі народны банк» з 1 красавіка пачаў выдаваць толькі ў беларускіх рублях валютныя пераводы праз сыстэму «ЮНІСТРЫМ». Перавод можна атрымаць па курсе, які ў банку дзейнічае для безнаяўных апэрацыяў на момант выдачы грошай.
  • Таксама «БНБ-Банк» з 1 красавіка павялічыў камісію за безнаяўны пералік валюты з рахункаў іншых беларускіх банкаў. Цяпер збор складае 2,5% ад сумы залічэньня.
  • «Парытэтбанк» з 30 сакавіка дазволіў пакідаць заяўкі на наяўныя даляры і эўра праз мабільнае прыкладаньне Prior Online, а таксама празь інтэрнэт-банкінг.
  • «Зьнешгандальбанк (Беларусь)» з 12 красавіка павысіць камісію за залічэньне валюты на бягучыя рахункі фізычных асобаў. Калі цяпер яна складае мінімум 0,1%−0,5% у залежнасьці ад валюты, то стане 3,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG