Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія першай паслала Ўкраіне цяжкое наступальнае ўзбраеньне


На ўзбраеньні ва Ўкраіне танкі T-72
На ўзбраеньні ва Ўкраіне танкі T-72

Чэская Рэспубліка адправіла цягніком ва Ўкраіну некалькі дзясяткаў танкаў Т-72 і баявых машын пяхоты.

Гэта дар чэскай арміі, аб якім дамовіліся саюзьнікі ў рамках Паўночнаатлянтычнага альянсу, паведаміў сэрвэр Echo24.

«Зафіксаваныя пастаўкі чэскіх БМП і танкаў Т-72. Я веру, што мы зможам працягнуць гэтыя пастаўкі», — напісаў у Twitter дэпутат Ондржэй Бэнэшык.

Паведамляецца, што ва Ўкраіну накіроўваецца да 40 танкаў Т-72. Гэта тэхніка старэйшага пакаленьня, яна не выкарыстоўвалася чэскай арміяй, а ва ўкраінскай знаходзіцца на ўзбраеньні.

Раней Прага ўжо адправіла ва Ўкраіну зэнітныя самаходныя ўстаноўкі 9К35М «Страла-10» — гэта савецкія сыстэмы, зь якімі ўкраінскія вайскоўцы маюць вопыт абыходжаньня. Чэская армія пачала мадэрнізацыю і некалькі месяцаў таму замяніла іх швэдзкімі RBS 70NG.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG