Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для беларускіх чыноўнікаў стварылі мэсэнджар Depesha


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як сьцьвярджаюць стваральнікі з кампаніі beCloud, найперш камунікатар створаны для прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў.

У beCloud гавораць аб тым, што мэсэнджар мае высокую ступень абароны і цяпер даступны для абанэнтаў МТС, А1 і life:). У ім можна абменьвацца тэкставымі і галасавымі паведамленьнямі, рабіць аўдыёзванкі, перадаваць фота і відэа.

«Сэрвэры для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня карыстальнікаў камунікатарам Depesha разьмяшчаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных beСloud. Пры рабоце камунікатара Depesha выконваюцца ўсе патрабаваньні ў абароне інфармацыі, вызначаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 № 60 „Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнет“», — пішуць стваральнікі.

Яны дадаюць, што сэрвіс — гэта цалкам беларуская распрацоўка.

Спампаваць Depesha можна толькі ў афіцыйных крамах мабільных праграм для iOS і Android.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG