Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абнародавалі сьпіс яшчэ 120 установаў і арганізацыяў зь Беларусі і Расеі, адносна якіх увядуць санкцыі


Злучаныя Штаты ўводзяць экспартныя санкцыі супраць 120 установаў і арганізацыяў Беларусі і Расеі, зьвязаных зь сілавымі і абаронным ведамствамі

Адпаведнае паведамленьне міністэрства гандлю ЗША апублікавала сёньня ў Фэдэральным рэестры — зборніку афіцыйных дакумэнтаў ураду.

Афіцыйна рашэньне мае быць абнародаванае 7 красавіка.

У апублікаваным дакумэнце заяўлена, што ўсе ўнесеныя ў санкцыйны сьпіс структуры «дзейнічалі насуперак інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ці зьнешняй палітыцы Злучаных Штатаў». Уключэньне ў гэты пералік азначае, што «гэтыя арганізацыі больш ня змогуць атрымліваць амэрыканскія высокія тэхналёгіі безь ліцэнзіі», у якой у большасьці выпадкаў ім будзе адмоўлена.

Міністэрства гандлю ЗША ўнёсла ў санкцыйны сьпіс КДБ Беларусі, спэцпадразьдзяленьне КДБ «Альфа» і ўнутраныя войскі МУС Беларусі.

Акрамя таго, у сьпісе беларускія прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу — прадпрыемствы канцэрну АГАТ, БелОМА, «Белсьпецзьнештэхніка», «Белтэхэкпарт», Менскі завод колавых цягачоў, КБ «Пеленг» і некалькі вайсковых рамонтных заводаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG