Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашыраць санкцыі супраць Беларусі і Расеі


Ілюстрацыя да санкцый адносна Расеі і Беларусі, 11 сакавіка 2022 году
Ілюстрацыя да санкцый адносна Расеі і Беларусі, 11 сакавіка 2022 году

У санкцыйныя сьпісы ўнясуць яшчэ 120 кампаній з Беларусі і Расеі, каб перакрыць ім доступ да высокіх тэхналёгій.

Пра гэта паведаміла на брыфінгу для журналістаў дырэктар па камунікацыях Белага дома Кейт Бедзінгфілд, яе словы цытуе «Голас Амэрыкі».

«У бліжэйшыя дні міністэрства гандлю распачне далейшыя дзеяньні па пагаршэньні пазыцый расейскага абароннага, аэракасьмічнага і марскога сэктараў, дадаўшы ў санкцыйны сьпіс яшчэ 120 арганізацый з Расеі і Беларусі», — сказала яна.

«У выніку колькасьць расейскіх і беларускіх структур, дададзеных у сьпіс, перавысіць 200 з пачатку ўварваньня», — дадала яна.

Па сьведчаньні Бедзінгфілд, уключэньне ў гэты пералік азначае, што гэтыя арганізацыі «больш не змогуць атрымліваць высокія тэхналёгіі ЗША без ліцэнзіі, у якой у большасьці, калі не ва ўсіх выпадках, будзе адмоўлена».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG