Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO прагназуе новы наступ расейскай арміі ва Ўкраіне


Расейскі танк, ілюстрацыйнае фота
Расейскі танк, ілюстрацыйнае фота

NATO прагназуе падрыхтоўку новага наступу расейскага войска ва Ўкраіне. Вывад войскаў з-пад Кіева — не адступленьне, а перагрупоўка. Пра гэта заявіў 31 сакавіка ў Брусэлі генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг.

Спаслаўшыся на дадзеныя выведкі альянсу, Столтэнбэрг заявіў, што расейскія падразьдзяленьні не выводзяцца, а перамяшчаюцца на новыя пазыцыі. Масква спрабуе перагрупаваць іх, узмацніць і даўзброіць для наступу ў Данбасе. «Мы чакаем новых наступальных апэрацыяў, якія прынясуць яшчэ больш пакут [жыхарам Украіны]», — заявіў ён.

  • У аўторак Расея абвясьціла, што значна скароціць ваенныя дзеяньні ў раёне Кіева і Чарнігава на поўначы Ўкраіны. Аднак, адначасова з адводам войскаў, Масква інтэнсыфікавала авіяўдары і ўзмацніла ціск на Марыюпаль на поўдні краіны. Паводле Столтэнбэрга, у NATO зыходзяць з таго, што Масква не адышла ад сваіх задач у апэрацыі, нягледзячы на перамовы аб міры.
  • У чацьвер Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла, што Расея засяроджвае асноўныя намаганьні на ўсталяваньні поўнага кантролю над Данецкай і Луганскай абласьцямі.
  • Прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі ў чацьвер паведаміў на прэс-канфэрэнцыі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў яму ў тэлефоннай размове, што для спыненьня агню «час яшчэ не надышоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG