«Чарнобыль — адно з тых месцаў, дзе [расейцы] пачынаюць перамяшчаць частку сваіх войскаў, [яны] пакідаюць Чарнобыльскую АЭС і сыходзяць у Беларусь. Мы думаем, што яны сыходзяць. Але я не магу сказаць, што яны ўсе ўжо сышлі», — сказала крыніца AFP.
Крыніца ў Пэнтагоне пацьвердзіла CNN інфармацыю аб вывадзе часткі расейскіх войскаў з Чарнобыльскай АЭС.
Перамяшчэньне расейскіх войскаў адбылося на наступны дзень пасьля заявы Міністэрства абароны Расеі аб «кардынальным» скарачэньні ваеннай актыўнасьці на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках. Нягледзячы на заяву Расеі, апошнія 24 гадзіны расейцы бамбілі Кіеў і бліжэйшыя гарады.
Расейскія войскі занялі Чарнобыльскую АЭС 24 лютага. Ва Ўкраіне заявілі, што ад таго часу на станцыі амаль месяц працавала адна зьмена. Пэрсанал на ЧАЭС зьмянілі толькі на мінулым тыдні, паведаміла віцэ-прэм’ерка Ўкраіны Ірына Верашчук. Расейскія вайскоўцы таксама захапілі Запароскую АЭС.