Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны заявіў, што Бэрлін гатовы выступіць гарантам бясьпекі Ўкраіны


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц

У ходзе тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў пра «агульную гатоўнасьць» Бэрліна выступіць гарантам бясьпекі Ўкраіны.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ Штэфан Хэбэштрайт на прэс-канфэрэнцыі, перадае Reuters.

Хэбэштрайт падкрэсьліў, што ня хоча рабіць здагадкі наконт таго, ці будзе ўдзел Нямеччыны ў гэтай ролі таксама ўключаць вайсковы кампанэнт.

Раней кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заяўляў, што гарантамі бясьпекі Ўкраіны могуць быць сталыя сябры Рады бясьпекі ААН, а таксама, магчыма, Турэччына, ФРГ, Канада і Ізраіль.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах у Турэччыне Давід Арахамія заявіў аб перадачы Расеі праекту пагадненьня аб міжнародных гарантыях бясьпекі для краіны і спыненьні вайны на ўкраінскай тэрыторыі. Праект, сярод іншага, прадугледжвае

  • Міжнароднае пагадненьне аб гарантыях бясьпекі для Ўкраіны «падобна артыкулу 5 NATO, але яшчэ больш жорсткае». Сярод краін-гарантаў – Вялікая Брытанія, Кітай, Расея, ЗША, Францыя, Турэччына, Нямеччына, Канада, Італія, Польшча, Ізраіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG