Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўнесла Беларусь і Расею ў сьпіс варожых дзяржаў


Сталіца Літвы Вільня
Сталіца Літвы Вільня

Раней Літва патрапіла ў пералік несяброўскіх краін, які быў зацьверджаны ў Расеі.

Урад Літвы зацьвердзіў сьпіс варожых дзяржаў, які раней падрыхтавала Міністэрства эканомікі і інавацый. Цяпер Літоўскія дзяржаўныя органы цяпер маюць права не дапускаць да ўдзелу ў тэндэрах кампаніі зь дзяржаў, якія трапілі ў пералік, а таксама скасоўваць зь імі дамовы.

«Да гэтага часу ў замоўнікаў не было падстаў адхіляць тэндэры або скасоўваць дзяржаўныя кантракты, калі прапанаваныя тавары паступаюць з краін рызыкі ці калі пастаўшчыкі былі зьвязаныя з такімі краінамі. Згодна з зацьверджаным сьпісам дзяржаў, закупшчыкі змогуць прымаць рашэньні не фінансаваць гэтыя варожыя дзяржавы з дапамогай дзяржаўных закупак», — сайт Літоўскага ўраду цытуе словы міністра эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце.

Акрамя Расеі і Беларусі ў сьпіс варожых Літве дзяржаў трапілі анэксаваны Крым, непадкантрольная малдаўскаму ўраду тэрыторыя Прыднястроўя і непадкантрольная ўраду Грузіі тэрыторыя Абхазіі і Паўднёвай Асэціі.

Раней Літва патрапіла ў пералік несяброўскіх краін, зацьверджаны ў Расеі. У Беларусі такога пераліку няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG