Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі дзясяткі лекараў-траўматолягаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На мінулым тыдні ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні лекараў-траўматолягаў, прычым большасьць зь іх — кіраўнікі аддзяленьняў.

Паводле зьвестак сайту Zerkalo.io, затрымалі ад 25 да 50 мэдыкаў па ўсёй краіне. Іх падазраюць па артыкуле 430 КК «Атрыманьне хабару». Пра масавае затрыманьне лекараў з спасылкай на свае крыніцы паведаміла і «Наша Ніва».

Паводле выданьня, сярод затрыманых — супрацоўнік ВДМУ і галоўны няштатны траўматоляг-артапэд Віцебскай вобласьці Канстанцін Балабошка, загадчык траўматалягічнага аддзяленьня Віцебскай абласной клінічнай лякарні Андрэй Крылоў і загадчык траўматалягічнага аддзяленьня Віцебскай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі Аляксандар Царкоўскі. У суботу, 26 сакавіка, у іх працоўных кабінэтах прайшлі ператрусы.

Выданьне «Флагшток» паведамляла пра затрыманьне двух загадчыкаў аддзяленьняў траўматалёгіі — у Гомельскай абласной клінічнай лякарні і Гомельскай гарадзкой клінічнай лякарні № 1, і трох траўматолягаў з Мазырскай раённай лякарні. Падобна, сярод іх загадчык аддзяленьня траўматалёгіі Яўген Кузьменка. Таксама, паводле зьвестак Zerkalo, затрымалі загадчыка траўматалягічнага аддзяленьня лякарні ў Ваўкавыску Яўгена Саўко.

Родныя аднаго з затрыманых расказалі, што ён праходзіць па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу «Атрыманьне хабару паўторна, або шляхам вымаганьня, або групай асобаў з папярэдняй змовы, або ў буйным памеры». Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула — 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Некалькі не зьвязаных паміж сабой крыніц паведамілі сайту Zerkalo.io, што прычына масавага затрыманьня не палітычная і, хутчэй за ўсё, зьвязаная з закупкай пратэзаў нямецкай вытворчасьці. Іх у краіну пастаўляе толькі адна беларуская кампанія. Паводле «Нашай Нівы», затрыманьні зьвязаныя з сыстэмнымі праблемамі, якія набраліся ў галіне пратэзаваньня суставаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG