У гэты ж час на мясцовую чыгуначную станцыю Муляраўка прыехалі некалькі дзясяткаў танкаў і іншай вайсковай тэхнікі. Адмысловымі плятформамі, якія суправаджаліся сырэнамі, танкі перавозілі ў Петрыкаў, дзе яны езьдзілі проста па цэнтры гораду.
27 сакавіка мясцовыя жыхары зафіксавалі, што пантонны мост зьнік. Здымкі са спадарожнікаў пацьвердзілі, што мост пачалі будаваць, але ўжо 20 сакавіка яго дэмантавалі. Куды падзеліся танкі і чаму прыбралі мост, невядома.