Майстэрня кансэрвацыі тканін і ўбораў Нацыянальнага музэю ў Кракаве прадэманстравала сукман, які ў сямейнай традыцыі дастаўся славутаму вайсковаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касьцюшку.
Менавіта сваім сукманом Касьцюшка накрыў параненага паплечніка, палкоўніка Яна Буржынскага, пасьля бітвы пад Шчэкацінамі.
Сёньня Касьцюшкаў сукман у дрэнным стане і патрабуе рэстаўрацыі, што і пачала рабіць майстэрня. Апрацоўка вопраткі ідзе на падставе навуковых матэрыялаў Бэаты Бэдроньскай-Слатовай.