Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад сьцягамі Беларусі, Украіны і Літвы. Як прайшоў Дзень Волі ў Вільні. ФОТА

Каля 300 чалавек сабраліся ў Вільні на Ратушнай плошчы, каб адсьвяткаваць Дзень Волі. Перад гэтым яны ўсклалі кветкі да магілаў братоў Луцкевічаў і паўстанцаў 1863 году на віленскіх могілках «Росы». Затым калёна пад нацыянальнымі беларускімі і ўкраінскімі сьцягамі рушыла аўтапрабегам да Ратушнай плошчы, дзе адбыўся невялікі канцэрт.

XS
SM
MD
LG