Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад размовай з Джо Байдэнам Анджэй Дуда сустрэўся ў Варшаве зь лідэрамі беларускай апазыцыі. ФОТА


Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда
Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда

25 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам і Тацянай Хоміч правялі сустрэчу з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Размова адбылася перад самой сустрэчай прэзыдэнта Дуды з прэзыдэнтам ЗША Байдэнам, які прыбывае ў Варшаву пасьля саміту NATO ў Брусэлі.

На сустрэчы таксама былі Сьвятлана Ціханоўская, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка і прадстаўніца Каардынацыйнай рады па палітвязьнях Тацяна Хоміч.

Сьвятлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Тацяна Хоміч
Сьвятлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Тацяна Хоміч

Як паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай, бакі абмеркавалі, якую сумесную палітыку Эўразьвяз, ЗША і беларусы бачаць у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і якім чынам рэжым можа быць ізаляваны міжнароднай супольнасьцю.

Ціханоўская і Дуда гаварылі аб сытуацыі са знаходжаньнем расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская падкрэсьліла, што рэжым сьвядома цягне беларускі народ у вайну.

«На сустрэчы таксама абмеркавалі пытаньне санкцыяў: важна, каб вінаватыя ў злачынствах панесьлі адказнасьць і каб былі пакараныя найперш вінаватыя ў эскаляцыі вайны, у тым ліку прапагандыстаў рэжыму. Эканамічны ціск неабходны і для таго, каб не дазваляць рэжыму падтрымліваць вайну супраць Украіны. А беларусы, якія змагаюцца супраць рэжыму і церпяць ад рэпрэсій, атрымлівалі падтрымку Польшчы і міжнароднай супольнасьці».

Дуда расказаў аб выніках саміту NATO. Ён запэўніў, што ў альянсе ёсьць дакладнае разуменьне, што большасьць беларусаў супраць вайны ва Ўкраіне.

Ціханоўская заявіла, што беларусы ў Антываенным Руху выступаюць за мір і патрабуюць вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі сваёй краіны. Яна адзначыла, што сярод беларускай арміі растуць пратэстныя настроі. Неабходны бясьпечны калідор для тых вайскоўцаў, якія не жадаюць дзяліць адказнасьць за злачынствы рэжыму.

Таксама яна заклікала прэзыдэнта Польшчы падтрымаць беларусаў, якія хаваюцца ад рэпрэсій і выехалі ў Польшчу, каб яны адчувалі бясьпечна і камфортна, падтрымаць і сем’і палітвязьняў, а таксама незалежныя мэдыі Беларусі, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG