Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі адзначылі ў цэнтры прыфрантавога Кіева. ФОТА


Валер Міцкевіч, Дзяніс Дудзінскі, Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве
Валер Міцкевіч, Дзяніс Дудзінскі, Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве

Беларускія палітыкі 25 сакавіка наведалі Кіеў.

Сябра каманды Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька павіншаваў беларусаў з плошчы Незалежнасьці ў Кіеве.

«Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі там, дзе яны фізычна знаходзяцца — па ўсім сьвеце. Але пры гэтым нашыя сэрцы ў Беларусі. Гэтае сьвята аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, якія думаюць пра будучыню, пра новую, незалежную і эўрапейскую Беларусь.

Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве
Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве

Таму хочацца павіншаваць ад каманды Святланы Ціханоўскай, якая цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Мы прыехалі, каб сказаць пра нашую салідарнасьць і еднасьць з украінцамі, пра нашае разуменьне, што будзе вольная Украіна — будзе і вольная Беларусь», — сказаў Анатоль Лябедзька.

25 сакавіка прадстаўнікі каманды Свьятланы Ціханоўскай прыехалі ў Кіеў, каб правесьці сустрэчы з беларускімі дабраахвотнікамі, беларусамі, якія жывуць ва Ўкраіне, і ўкраінскімі палітыкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG