Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дачыненьні да расейскага блогера распачалі крымінальную справу за крытыку Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Краснадарскага блогера і актывіста Леаніда Кудзінава дапыталі ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады за крытыку Аляксандра Лукашэнкі. Справа распачатая на запыт беларускіх праваахоўных органаў.

У пастанове ўказана, што Кудзінаў разьмясьціў відэа з мэтай «дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь» і «наўмыснага прыніжэньня гонару і годнасьці кіраўніка дзяржавы».

Гаворка ідзе аб разьмешчаным у ютубе відэароліку, прысьвечаным акцыям пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе. Апроч крытыкі Лукашэнкі, блогер, па вэрсіі сьледзтва, апублікаваў відэа з крытыкай дзеяньняў міліцыі і судоў Беларусі ў адносінах да пратэстоўцаў. Сама крымінальная справа была распачатая ў лістападзе 2021 году ў Гомлі, у Расеі яе перадалі ў аддзел Сьледчага камітэту па Прыкубанскай акрузе Краснадара.

Адвакат Міхаіл Беньяш, які прадстаўляе інтарэсы Леаніда Кудзінава, заявіў у камэнтары для Кавказ.Реалии, што блогер мог дапускаць у відэароліку экспрэсіўныя выказваньні, але яны, на думку юрыста, не выходзяць за межы дапушчальнай крытыкі дзеяньняў публічных палітыкаў.

«У крымінальнай справе ідзе гаворка ня толькі аб абразе прэзыдэнта Лукашэнкі, але і беларускага судзьдзі і міліцыянтаў. Атрымліваецца, іх крытыка — абраза ўлады ў Расеі», — указаў адвакат, адзначыўшы, што падазроны не плянуе аспрэчваць яго прыцягненьне да гэтай справы, але будзе даказваць незаконнасьць такога прыцягненьня ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG