Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украінцы ня хочуць ваяваць зь беларусамі, але калі салдаты прыйдуць – давядзецца забіваць»


Наўпроставы лінк

«Свабода» паразмаўляла з былым украінскім дэпутатам пра магчымы ўдзел Узброеных сілаў Беларусі ў вайне супраць Украіны. Нягледзячы на тое, што паводле Пэнтагону пакуль на бачна прыкмет, каб Беларусь зьбірался ўступіць у вайну, ва Ўкраіне такі сцэнар лічаць вельмі рэальны, у тым ліку і Ўладзімір Парасюк.

Уладзіміра Парасюка называюць чалавекам, які зьмяніў гісторыю Майдану 2014 году. Менавіта ён выставіў ультыматум Віктару Януковічу – або той падае ў адстаўку або актывісты Майдану возьмуць штурмам яго рэзыдэнцыю. Пасьля гэтага тагачасны прэзыдэнт уцёк у Расею. Парасюк пазьней ваяваў на Данбасе, стаў дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага, Парасюк ізноў узяў у рукі зброю, каб бараніць Украіну.
XS
SM
MD
LG