Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнобыльскай зоне адчужэньня ў выніку баявых дзеяньняў і абстрэлаў зафіксавалі больш за 35 пажараў


Пажар у Чарнобыльскай зоне, архіўнае фота
Пажар у Чарнобыльскай зоне, архіўнае фота

Цяпер большасьць зь іх лякалізавалі, пры гэтым у кіеўскім паветры ўжо зафіксавана павышэньне ўзроўню цэзію.

За папярэднія два тыдні зафіксавана больш за 30 пажараў у зоне адчужэньня, на працягу гэтага тыдня — яшчэ пяць пажараў, паведаміў у этэры ўкраінскага тэлемаратону выконваючы абавязкі міністра аховы навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Украіны Руслан Стралец.

Пажары ў зоне адчужэньня адсочваюцца кругласутачна па спадарожнікавых здымках NASA. Гэта тэрыторыя захоплена расейскімі вайскоўцамі, таму ратавальнікам не ўдавалася апэратыўна падабрацца да месцаў узгараньня. Але зараз, па словах Стральца, большая частка гэтых пажараў лякалізавана, застаюцца невялікія зоны, дзе працягваецца гарэньне.

Пакуль што надвор’е садзейнічае нераспаўсюджваньню пажараў, дадаў Стралец, але ўжо вясна, наперадзе лета, і сытуацыя можа стаць пагрозьлівай.

Паводле ягоных словаў, самі ж акупацыйныя войскі, якія захапілі Чарнобыльскую зону і празь дзеяньні якіх пачаліся пажары ў зоне адчужэньня, не разумеюць, што гэта нясе пагрозу ім самім.

Пажары ў Чарнобыльскай зоне ўжо прывялі да павышэньня канцэнтрацыі цэзію ў паветры ў Кіеве, паведамілі ў аўторак у Дзяржінспэкцыі ядзернага рэгуляваньня Ўкраіны. Як растлумачыў Руслан Стралец, гэтае падвышэньне пакуль толькі адноснае, сама канцэнтрацыя цэзію па-ранейшаму вельмі нізкая і не пагражае здароўю жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG