Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дваццаць восьмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Жылы будынак у Марыюпалі, Украіна
Жылы будынак у Марыюпалі, Украіна

Падзеі 23 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сёньня дваццаць восьмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 22 сакавіка:

Дата дня

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Таксама ў гэты дзень

1933Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.

1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

2006 — удзельнікі намётавага лягера на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Лягер узьнік пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.

2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт «Іл-76» беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». На борце самалёта было 11 грамадзян Беларусі, усе яны загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся

1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, пісьменьнік, зьбіральнік беларускага фальклёру.

1906Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».

1910 Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст.

1948Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.

У памяці

1978 — памёр Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыжор. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.

Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.
Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.

2016 — ад анкалягічнай хваробы памерла Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.

Ганна Вольская
Ганна Вольская

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG