Інгрыда Шыманіце, прэм’ер-міністарка ўраду Літвы на Форуме Каліноўскага ў Вільні выказалася пра вайну Расеі супраць Украіны і ўдзел у ёй беларускіх уладаў.
«Украіна сёньня мужна змагаецца ня толькі за сябе, але і за ўвесь свабодны сьвет. Гэтае змаганьне папраўдзе мяняе глябальныя правілы гульні. У канчатковым выніку Ўкраіна пераможа, Бо ў іншым выпадку ня будзе канца».
Інгрыда Шыманіце заявіла пра сытуацыю ў Беларусі:
«Сёньня беларускі дыктатар, баязьлівец, які называе сябе прэзыдэнтам Беларусі, ня толькі пасадзіў у турмы або выслаў свабодных жыхароў сваёй краіны. Ён канчаткова і незваротна здрадзіў свайму народу, зрабіў Беларусь — ня тую, сапраўдную, а тую, якую ён з апошніх сіл спрабуе ўтрымаць у сваім кулаку, — саюзьніцай крамлёўскай агрэсіі і пляцдармам вайны Расеі супраць Украіны», — заявіла яна Інгрыда Шыманіце, якую цытуе Delfi.lt.
Форум Каліноўскага сумесна праводзяць Сойм Літоўскай рэспублікі і Офіс дэмакратычнага лідэра Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
Гэта штогадовы круглы стол вядомых сусветных лідэраў і экспэртаў аб будучыні Беларусі як часткі эўрапейскай сям’і, заснаваны ў Вільні 24 жніўня 2020 году.