Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Францыі замарозілі актывы расейцаў на 850 мільёнаў эўра


Яхта Amore Vero расейскага алігарха Ігара Сечіна, арыштаваная ўва Францыі
Яхта Amore Vero расейскага алігарха Ігара Сечіна, арыштаваная ўва Францыі

Міністар эканомікі і фінансаў Францыі Бруна Ле Мер паведаміў аб замарозцы актываў расейцаў на 850 мільёнаў эўра праз увядзеньне санкцый ЭЗ.

Паводле яго слоў, пасьля стварэньня адмысловай групы францускія ўлады заблякавалі асабістыя рахункі расейцаў на 150 мільёнаў эўра, аб’екты нерухомасьці на 539 мільёнаў эўра (каля трыццаці аб’ектаў) і дзьве яхты на 150 мільёнаў эўра.

Бруна Ле Мэр удакладніў, што сродкі і аб’екты нерухомасьці не арыштаваныя юрыдычна, пакуль іх уладальнікі не могуць імі распараджацца, прадаваць або манетызаваць.

Францыя таксама замарозіла каля 22 мільярдаў эўра Цэнтрабанку РФ.

Бруна Ле Мер згадаў арышт у партовым горадзе Ла-Сьота яхты Amore Vero, якая належыць кіраўніку «Раснафты» Ігару Сечыну. Гэтае судна арыштавалі за спробу пакінуць тэрытарыяльныя воды краіны ва ўмовах уведзеных санкцыяў з боку Эўразьвязу.

Пасьля ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны 24 лютага 2022 года дзяржавы — чальцы ЭЗ і іншыя краіны прынялі некалькі пакетаў санкцыяў. Bloomberg са спасылкай на тры крыніцы сьцьвярджае, што ўлады ЭЗ абмяркоўваюць магчымасьць выкарыстаньня актываў буйных расейскіх прадпрымальнікаў, якія падпалі пад санкцыі, для фінансаваньня аднаўленьня Ўкраіны пасьля вайны.

Выданьне піша, што ініцыятыва знаходзіцца на «вельмі раньняй стадыі» абмеркаваньняў, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG