Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CNN, што ёсьць кампрамісы, на якія ўкраінскі бок ня можа пайсьці ў перамовах з Масквой.
Размова ішла пра прызнаньне незалежнасьці самаабвешчаных рэспублік «ЛДНР» і Крыму, як часткі Расеі.
У тым жа інтэрвію Зяленскі чарговым разам заявіў, што гатовы да наўпроставых перамоваў з Пуціным, але папярэдзіў, што калі яны пацярпяць няўдачу, гэта можа азначаць, што вайна паміж дзьвюма краінамі прывядзе да Трэцяй сусьветнай вайны.