Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская тэлевізія паказала дакумэнтальны фільм пра беларускую сьпявачку Русю. ВІДЭА


Сьпявачка Руся
Сьпявачка Руся

Лідэрка беларускага гурта Shuma ўжо пэўны час жыве ў Тбілісі. На экране паказалі тое, як яна жыве ў вымушанай эміграцыі і як падтрымлівае беларускую культуру.

Першы канал Грузіі выпусьціў дакумэнтальны фільм, галоўнай гераіняй якога стала вядомая беларуская сьпявачка Руся (Марына Шукюрава), лідэрка гурта Shuma.

Пасьля падзей 2020 году яна разам з маленькай дачкой была вымушаная зьехаць зь Беларусі. Спачатку ўладкавалася ў Кіеве, але праз пэўны час пераехала ў Тбілісі, піша ініцыятыва BelarusWithUkraine.

Стужка расказвае пра тое, чым жыве Руся сёньня, — праводзіць галасавыя трэнінгі, чытае беларускім дзеткам казкі на роднай мове, пры магчымасьці ладзіць канцэрты і выступае ў тбіліскіх клюбах. А яшчэ — вучыцца сьмеласьці, эмацыйнай шчырасьці ў грузінскага народа, вельмі сумуе па роднай зямлі і перажывае за блізкіх па духу ўкраінцаў, дапамагае ім.

Увечары 20 сакавіка Shuma разам зь іншымі беларускімі дыджэямі Papa Bo Selektah і Dj Designer зладзяць канцэрт у падтрымку Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG