Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала сьвежыя дадзеныя па каранавірусу: 1578 чалавек захварэлі, 11 памерлі


Менскі рэгіянальны клінічны шпіталь 20 кастрычніка 2021 году
Менскі рэгіянальны клінічны шпіталь 20 кастрычніка 2021 году

За суткі ў Беларусі COVID-19 выявілі ў 1578 чалавек, выпісаны 583.

Такія дадзеныя агучвае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны — 949 тыс. 994 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

Ачунялі 946 тысяч 017 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6 тысяч 716 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG