Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паабяцалі забясьпечыць Беларусь прадуктамі


Прадукты ў беларускай краме, 4 студзеня 2022 году
Прадукты ў беларускай краме, 4 студзеня 2022 году

Разьлікі за энэрганосьбіты, увоз харчаваньня ў Беларусь і наступствы санкцый абмеркавалі 18 сакавіка прэм'ер-міністры Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Мішусьцін праінфармаваў беларускага прэмʼера аб прынятых рашэньнях па нераспаўсюджваньні на Беларусь уведзеных у Расіі абмежаваньняў па вывазе тавараў, сыравіны, тэхналягічнага абсталяваньня, лекаў, мэдыцынскіх вырабаў, у рамках прымаемых контрсанкцый.

Пры гэтым у самой Расеі ў гарадах 18 сакавіка ўтвараліся чэргі па муку і цукар.

«Акрамя таго, дасягнута дамоўленасьць аб тым, што ў рамках узгодненых балянсаў будзе пры неабходнасьці забясьпечана пастаўка ў Беларусь усіх харчовых тавараў крытычнага імпарту, у тым ліку пшаніцы цьвёрдых гатункаў, грэчкі, алею пад поўную патрэбнасьць рынку», – паведамляе прэс-служба.

Кіраўнікі ўрадаў таксама адзначылі, што бакі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі перамоў па пытаньні цэнаўтварэньня і разьлікаў за энэрганосьбіты па прынцыпе ўзаемнай падтрымкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG