Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Офісе Зяленскага расказалі, калі чакаюць спыненьня актыўнай фазы вайны


Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч
Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч

Актыўная фаза вайны павінна скончыцца праз 2–3 тыдні, мяркуе Аляксей Арастовіч.

Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч заявіў, што актыўная фаза вайны амаль завершана пад Кіевам, Харкавам, Сумамі і Чарнігавам.


«Нават калі яны дзесьці наскрабуць нейкія рэзэрвы, паспрабуюць перайсьці ў наступ, то ўсё роўна ўсё скончыцца іхнай паразай. Ну проста на тыдзень гэта ці на 10 дзён яшчэ зацягнецца», — напісаў Аляксей Арастовіч у сваім тэлеграм-канале.

«Канец тут адзін, яны стратэгічна прайгралі, прайграюць і апэратыўна. Мяркую, што сярэдзіна красавіка, канец красавіка — кіеўляне, якія зьехалі, змогуць вяртацца дадому», — дадаў Арастовіч.

Ваенныя дзеяньні Расеі супраць Украіны пачаліся 24 лютага. За гэты час загінулі тысячы чалавек з украінскага і расейскага бакоў, у тым ліку 109 дзяцей. Зруйнаваныя цэлыя гарады і шмат аб'ектаў інфраструктуры амаль ва ўсіх абласьцях Украіны, але асабліва ва ўсходніх, частка тэрыторыі Ўкраіны на Данбасе і ў Хэрсонскай вобласьці акупаваная, расейскія войскі ўзялі пад кантроль Запароскую АЭС і закрытую Чарнобыльскую АЭС. Атакі на Ўкраіну ідуць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Колькасьць уцекачоў з Украіны перавысіла 3 мільёны чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG