Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан адмовіўся прызнаваць «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі рэспублікамі і заклікаў спыніць вайну супраць Украіны


Сьцяг Узбэкістану
Сьцяг Узбэкістану

Таксама афіцыйны Ташкент заявіў пра тое, што працягне дастаўляць Украіне гуманітарную дапамогу.

Міністар замежных спраў Узбэкістану Абдулазіз Камілаў на пасяджэньні Сэнату Олій Мажлісу краіны закрануў падзеі ва Ўкраіне і агучыў пазыцыю Ўзбэкістану ў адносінах таго, што адбываецца, паведамляе UzNews.uz.

«Па-першае, сытуацыя вакол Украіны выклікае сур’ёзную заклапочанасьць ва Ўзбэкістане. Па-другое, Узбэкістан адданы пошуку мірнага разьвязаньня сытуацыі і ўрэгуляваньню канфлікту дыпляматычнымі сродкамі. Для гэтага, перш за ўсё, павінны быць неадкладна спынены ваенныя дзеяньні і гвалт», — сказаў Абдулазіз Камілаў.

Ён падкрэсьліў, што Ўзбэкістан гістарычна меў шматплянавыя адносіны як з Расеяй, так і з Украінай.

«Зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, Узбэкістан будзе працягваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з абедзьвюма краінамі. Мы працягнем аказваць гуманітарную дапамогу Ўкраіне ў гэты няпросты час», — дадаў кіраўнік МЗС.

Абдулазіз Камілаў заявіў таксама, што Ўзбэкістан прызнае незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

«Мы не прызнаём Данецк і Луганск асобнымі рэспублікамі», — дадаў узбэцкі міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG