Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Падрэза абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы), арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Старшыняваў на судзе судзьдзя Сяргей Хрыпач.
Дзьмітры Падрэз быў затрыманы 15 ліпеня 2021 году за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску.
Прысудам суду з абвінавачанага Падрэза на карысьць траіх пацярпелых, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя, спагнана матэрыяльнае пакрыцьцё маральнай шкоды ў памеры 11 000 рублёў.