Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз санкцыі Расея пазбавілася доступу да паловы сваіх золатавалютных рэзэрваў


Кіраўнік Мінфіну Расеі Антон Сілуанаў, 24 сакавіка 2022
Кіраўнік Мінфіну Расеі Антон Сілуанаў, 24 сакавіка 2022

У Мінфіне Расеі заявілі, што будуць аплочваць даўгі у рублёвым эквіваленце.

Пра гэта кіраўнік Мінфіну Антон Сілуанаў заявіў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін».

«У нас агульны аб’ём рэзэрваў каля 640 мільярдаў даляраў, каля 300 мільярдаў даляраў рэзэрваў зараз знаходзіцца ў стане, у якім мы ня можам іх выкарыстоўваць».

Па словах Сілуанава, праз замарожваньне рэзэрваў у РФ узьніклі праблемы з выкананьнем абавязканьняў, у тым ліку пазыковых.

Пакуль частка рэзэрваў ня будзе размарожаная, заявіў кіраўнік Мінфіну, «пазыкі ў краіны, якія недружалюбна паставіліся да Расейскай Фэдэрацыі, будзем аплочваць у рублёвым эквіваленце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG