Такую выснову зрабіла дасьледчая група Conflict Intelligence Team, якая вывучыла фота-і відэа-запісы ўкраінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях.
На іх дасьледчыкі выявілі фрагмэнты аскепкава-фугасна-запальнай авіябомбы расейскай вытворчасьці ОФЗАБ-500 і адну неразарваную бомбу такога ж тыпу.
Прымяненьне запальнай зброі побач з жылымі зонамі забаронена дадатковым пратаколам да Канвэнцыі аб забароне або абмежаваньні прымяненьня Канкрэтных відаў звычайнай зброі, якая наносіць празьмерныя пашкоджаньні або мае невыбарчае дзеяньне.
CIT зьвяртае ўвагу, што раней у Чарнігаве быў зьбіты расейскі самалёт Су-34, які, як мяркуецца, нёс такія бомбы. Аднак тады нельга было даказаць, што войска зьбіралася прымяняць іх у жылой забудове.
- Савецкі саюз, а пазьней Расея ратыфікавалі ўсе пратаколы да Канвэнцыі 1980 года, у тым ліку аб забароне запальнай зброі, аскепкаў, якія нельга выявіць рэнтгенам, невыяўленых мін, мін-пастак і асьляпляльных лазэраў.
- Парушэньне канвэнцыі можна расцаніць як ваеннае злачынства, акрамя таго прымяненьне забароненых сродкаў вайны забаронена расейскім Крымінальным кодэксам.