Цяпер мэдыя, якое працуе ў выгнаньні пасьля рэпрэсій у Беларусі, заблякаванае як на радзіме, так і ў Расеі, піша рэдакцыя.
Блякаваньне зьвязана з рашэньнем Генэральнай пракуратуры РФ на падставе артыкулу 15.3 фэдэральнага закону «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналёгіях і аб абароне інфармацыі». Пра якую канкрэтна публікацыю ці від інфармацыі вядзецца гаворка, невядома.
Адметна, што Генпракуратура прыняла сваё рашэньне ў першы дзень уварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну — 24 лютага.
Раней, 4 сакавіка, прыпыніла працу ў Расеі Радыё Вольная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL). Гэта адбылося пасьля таго, як 4 сакавіка мясцовыя падатковыя органы заявілі аб банкруцтве расейскай юрыдычнай асобы Радыё Свабода і паліцыя ўзмацніла ціск на журналістаў.
Цяпер журналісты расейскай службы РС і яе праектаў працуюць за мяжой.
У той жа дзень у Расеі перасталі адкрывацца Twitter, Facebook, «Медуза», BBC і DW.