Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці міліцыя не пусьціла жыхароў да помніка Тарасу Шаўчэнку


Бюст Тараса Шаўчэнкі ў Берасьці
Бюст Тараса Шаўчэнкі ў Берасьці

Помнік украінскаму песьняру ў Берасьці аказаўся заблякаваным міліцыяй.

Напярэдадні дня нараджэньня ўкраінскага клясыка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары ў Берасьці, меў адбыцца мітынг, які ўлады папярэдне дазволілі, піша «Наша ніва».

Але ў выніку міліцыя не пускала людзей да помніка.

«Дзень нараджэньня заўтра, кветкі пакладзеце заўтра», — казалі сілавікі людзям. Пра гэта расказалі відавочцы.

Таксам каля помніка затрымалі жыхара гораду Алега Вялава, паведамілі чытачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG