У Мікалаеве а 5 раніцы крылатая ракета патрапіла ў казарму, дзе спалі салдаты. Загінулі восем чалавек.
Яшчэ 19 мужчын атрымалі раненьні, восем прапалі бязь вестак, расказаў кіраўнік вобласьці Віталь Кім.
Паводле слоў, расейскія войскі імкнуліся ўзяць горад любой цаной і ішлі з трох бакоў. Аднак абаронцам Мікалаева ўдалося адбіцца.
ЭЗ пачаў разгляд заявак Украіны, Грузіі і Малдовы аб уступленьні
Эўразьвяз 7 сакавіка афіцыйна пачаў разгляд заявак Украіны, Грузіі і Малдовы аб уступленьні ў аб’яднаньне.
Ва ўмовах ваенных дзеяньняў, якія вядзе Расея супраць Украіны, разгляд заявак ад гэтых трох краін мае сымбалічнае значэньне. Гэта толькі самы першы крок у працэсе, які можа зацягнуцца на шмат гадоў, і вынік якога зусім не гарантаваны.
Украіна хоча прамых перамоваў паміж Зяленскім і Пуціным. Аб гэтым заявіў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба
«Мы даўно хацелі прамой размовы паміж прэзідэнтам Украіны і Уладзімірам Пуціным, таму што мы ўсе разумеем, што менавіта ён прымае канчатковыя рашэньні, асабліва цяпер. Наш прэзыдэнт нічога не баіцца, у тым ліку прамой сустрэчы з Пуціным. Калі Пуцін таксама не баіцца, няхай прыходзіць на сустрэчу, няхай садзяцца і гавораць», — сказаў Кулеба падчас тэлемаратону.