Пра гэта паведамляе «Беларускі партал навінаў» са спасылкай на прэсавы рэліз МЗС Карэі.
Міністэрства падкрэсьлівае, што адносна Беларусі будуць ужывацца такія самыя меры, што і адносна Расеі.
Рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да РФ Рэспубліка Карэя прыняла 28 лютага. Гэтыя санкцыі прадугледжваюць забарону паставак у краіну стратэгічных тавараў і далучэньне да дзеяньняў заходніх краінаў па блякаваньні банкаў у сыстэме міжнародных плацяжоў SWIFT.