Паводле газэты La Repubblica, гаворка ідзе пра дзьве вілы Салаўёва на возеры Кома, а таксама пра вілу Усманава на Сардыніі. Раней былі арыштаваныя дзьве супер’яхты ўладальніка «Северстали» Аляксея Мардашова і ўладальніка Volga Group Генадзя Цімчанкі, а таксама віла ў Таскане былога дэпутата Дзяржаўнай думы Алега Саўчанкі.
3 сакавіка ўлады Нямеччыны арыштавалі ў Гамбургу 156-мэтровую яхту Алішэра Ўсманава. Кошт яхты «Дылбар» ацэньваецца ў 600 мільёнаў долараў. Яна знаходзілася на гамбурскім суднабудаўнічым заводзе Blohm + Voss на рамонце з кастрычніка мінулага году.