Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон пра «фэйкі». Можа пагражаць да 15 гадоў турмы


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб крымінальнай адказнасьці за так званыя фэйкі аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сілаў ва Ўкраіне. Ён прадугледжвае вялікія тэрміны зьняволеньня.

Такім чынам, ён ўступіў у сілу. Раней 4 сакавіка Дзяржаўная Дума Расеі прыняла гэты законапраект адразу ў трох чытаньнях.

Гэта папраўкі ў закон «Аб мерах узьдзеяньня (процідзеяньня) на недружалюбныя захады ЗША і іншых замежных дзяржвааў». Яны дадаюць у Крымінальны кодэкс новы артыкул. За паведамленьні аб дзейнасьці войска, якія суд прызнае «загадзя лжывымі», пагражае штраф або да 3 гадоў калёніі. Калі пры гэтым выкарыстоўваецца службовае становішча, ёсьць карысьлівыя матывы або «штучна ствараюцца доказы», то тэрмін пазбаўленьня волі — ад 5 да 10 гадоў. Калі ж фэйкі прывядуць да цяжкіх наступстваў — пакараньне да 15 гадоў.

Прадугледжана і пакараньне «за заклікі да перашкоды выкарыстаньню расейскіх войскаў для абароны інтарэсаў Расеі» або «за дыскрэдытацыю такога выкарыстаньня» — спачатку адміністрацыйная адказнасьць, а пры паўторы — крымінальная, да 3 гадоў калёніі.

Падобная адказнасьць прадугледжана і за заклікі да санкцыяў супраць Расеі.

У ноч на пятніцу ў Расеі былі заблякаваныя сайты некалькіх СМІ, у тым ліку Радыё Свабода, а таксама сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG