Алексіевіч: Ня можа сьвет залежаць ад аднаго вар’ята
Нобэлеўская ляўрэатка, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у эфіры Свабоды Premium назвала вайну Расеі супраць Украіны злом страшнейшым, чым Другая сусьветная вайна. Алексіевіч называе героямі ўкраінцаў і беларусаў, якія ваююць за свабоду. Паводле яе, Лукашэнка ўжо не ўладарыць у Беларусі, а можа толькі рэпрэсаваць уласны народ.