Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: пажар на Запароскай АЭС не закрануў асноўнага абсталяваньня


Таблічка з салідарнасьцю з Украінай перад экстраным паседжаньнем МАГАТЭ ў Вене, 2 сакавіка 2022
Таблічка з салідарнасьцю з Украінай перад экстраным паседжаньнем МАГАТЭ ў Вене, 2 сакавіка 2022

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі паведаміла, што пажар, які ўзьнік на АЭС ва ўкраінскім Энэргадары, не пашкодзіў абсталяваньня, якое магло б выклікаць атамную катастрофу.

Усю ноч каля Запароскай АЭС у Энэргадары ішлі баі ўкраінскіх войскаў з расейскімі інтэрвэнтамі. Па словах прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, расейцы з танкаў абстралялі АЭС і выклікалі на ёй пажар. Рабілася гэта знарок.

Затым доўгі час баі не дазвалялі пажарным выехаць на месца здарэньня. Загарэўся адміністрацыйны корпус, папярэднія паведамленьні пра параненых і цяжка параненых пакуль не пацьвердзіліся. Як заявілі ў МАГАТЭ, агонь не закрануў істотнага абсталяваньня, пашкоджаньне якога магло б прывесьці да экалягічнай трагедыі. Аднак агенцтва перавяло маніторынг сытуацыі ў рэжым 24/7.

«Пэрсанал заводу прыме зьмякчальныя захады», — расказалі ў МАГАТЭ.

На раніцу 4 сакавіка генэральны дырэктар арганізацыі Рафаэль Марыяна Гросі прызначыў прэс-канфэрэнцыю аб сытуацыі на Запароскай АЭС.

На АЭС у Энэргадары 6 энэргаблёкаў. Іх пашкоджаньне можа выклікаць экалягічную катастрофу, большую за аварыю на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Расейская прапаганда распаўсюдзіла інфармацыю пра захоп сваімі войскамі Запароскай АЭС у першы дзень вайны, але гэта была дэзынфармацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG