Грамадзяне Ўкраіны ўжо маюць дазвол на 90 дзён пражываньня ў ЭЗ бязь візаў, але зьмяненьне заканадаўства ЭЗ гарантуе ім пражываньне пасьля гэтага тэрміну.
«ЭЗ прадугледжвае права грамадзян і рэзыдэнтаў Украіны жыць, працаваць, атрымліваць мэдычную дапамогу, жыльлё і адукацыю на працягу аднаго году, безь неабходнасьці працяглых працэдураў прадстаўленьня прытулку. Калі канфлікт працягнецца на большы час або ўцекачы ня змогуць бясьпечна вярнуцца, гэты статус можа быць працягнуты яшчэ на два гады», — растлумачылі ў МУС Украіны.