Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група Міжнароднага крымінальнага суду выправілася з Гаагі ва Ўкраіну для расьсьледаваньня магчымых ваенных злачынстваў


Будынак Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе
Будынак Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе

Група Міжнароднага крымінальнага суду сёньня адправілася з Гаагі ва Ўкраіну, каб пачаць расьсьледаваньне, паведаміў галоўны пракурор Карым Хан. Паводле яго, ён заручыўся падтрымкай 39 дзяржаваў.

Перадавая група Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе выехала ў «рэгіён Украіны», каб пачаць расьсьледаваньне магчымых ваенных злачынстваў, паведаміў у інтэрвію Reuters яе галоўны пракурор Карым Хан.

Як паведамляе Reuters, яны выехалі празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як пракурор Карым Хан заявіў, што пачне зьбіраць доказы ў рамках афіцыйнага расьсьледаваньня, пачатага пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага.

«Учора я сфармаваў каманду, а сёньня яны едуць у рэгіён», — сказаў Хан. «Гэта перадавая каманда, якая складаецца са сьледчых, юрыстаў, а таксама тых, хто мае асаблівы досьвед апэратыўнага плянаваньня».

Хан заявіў, што яго офіс будзе разглядаць магчымыя ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасьці і генацыд — злачынствы, якія трапляюць пад юрысдыкцыю суду — з абодвух бакоў канфлікту.

Ні Расея, ні Ўкраіна не ўваходзяць у Міжнародны крымінальны суд, і Масква не прызнае суд, створаны ў 1997 годзе паводле Рымскага статуту і адкрыты ў Гаазе ў 2002 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG