Дарадца офісу Зяленскага: Беларусь выкарыстоўваецца як тэрыторыя вайны
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, этнічны Беларус Аляксей Арастовіч у эфіры Свабоды Premium зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не ваяваць супраць Украіны, распавёў пра гарантыі, якія прадаставіць ім украінская дзяржава. Паводле Арастовіча, ва Ўкраіне добра разумеюць розьніцу паміж уладамі Беларусі і беларускім народам, паводле яго, перамога ў гэтай вайне будзе азначаць і вызваленьне Беларусі.